Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан здароўя былога міністра ўнутраных справаў Украіны, лідэра руху «Трэцяя ўкраінская рэспубліка» Юрыя Луцэнкі стабільны, яго перавялі з рэанімацыі ў палату. Пра гэта паведаміў былы міністар аховы здароўя, дэпутат Юры Палячэнка. Паводле яго, Луцэнку паставілі дыягназ «страсеньне мазгоў».

У ноч на 11 студзеня Луцэнка быў зьбіты байцамі спэцпадразьдзяленьня «Бэркут» падчас сутычак у цэнтры Кіеву.

Пракуратура Кіеву адкрыла крымінальную справу па артыкуле аб перавышэньні паўнамоцтваў «Бэркутам». Як паведамляе «Ўкраінская праўда», у дачыненьні да пратэстоўцаў адкрыта пяць крымінальных спраў па артыкулах аб блякаваньні транспартных сродкаў, хуліганстве, гвалце ў дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і ўмяшаньні ў дзейнасьць судовых органаў.

Раней паведамлялася , што падчас забурэньняў у ноч на суботу пацярпелі больш за 10 мітынгоўцаў і каля 20 супрацоўнікаў «Бэркуту».

Супрацьстаяньне пачалося пасьля таго, як суд у Кіеве прысудзіў да шасьці гадоў турмы так званых «Васількоўскіх тэрарыстаў» за падрыхтоўку падрыву помніка Леніну ў 2011 годзе.
XS
SM
MD
LG