Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд перагледзіць арышт актывіста «Стоп падатак-2»


Антон Касцоў
Антон Касцоў

Кастрычніцкі суд Магілёва перагледзіць адміністрацыйную справу супраць сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антона Касцова. Судзьдзя гэтага суду Алена Селядцова 26 сьнежня пакарала актывіста трыма суткамі адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

Пасьля турмы Касцоў у скарзе зьвінаваціў судзьдзю ў неабгрунтаванасьці яе пастановы. Актывіста лістом паінфармавалі, што ягоную справу перагледзяць 30 студзеня.

Нагодай для адміністрацыйнага перасьледу Антону Касьцова сталіся ягоныя допісы ў суполках «Стоп страх» і «Стоп падатак-2», створаных у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце». Удзельнікі суполак заклікалі да штотыднёвых акцыяў пратэсту. Першую такую акцыю меліся правесьці аўтамабілісты 27 сьнежня. 26 сьнежня Касцова пасадзілі.

«Паколькі слуханьні прызначаныя, то вырак відаць перагледзяць. Я ня думаю, што пастанову Селядцовай адменяць цалкам. Больш пакараньня мне не накінуць, але і выграць наўрад ці я змагу, бо справа супраць мяне мае палітычны падтэкст. Па самой працэдуры мо й выявяць якія парушэньні з боку міліцыі, ці самой судзьдзі. Я скардзіўся на незаконнасьць абвінавачваньня», — камэнтуе "Свабодзе"сытуацыю Антон Касцоў.

Якім бы вырак ня быў, зазначае актывіст, ён не зьбіраецца кідаць тую справу якой захапіўся і сваёй дзейнасьці як сябра партыі. Касцоў заяўляе, што ў яго ёсьць некалькі праектаў, якія ён зьбіраецца ажыцьцявіць у межах існуючая заканадаўства.

Акрамя ліста з суда актывіста паінфармавалі з магілёўскай пракуратуры, што ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму накіравана адмысловае прадпісанае. Пракуратура патрабуе пакараць супрацоўнікаў ізалятару часовага ўтрыманьня, якія дапусьцілі, што Касцоў сядзеў у адной камэры з крымінальнікам. Беларускае заканадаўства забараняе ўтрымліваць вязьняў, якія адбываюць адміністрацыйныя пакараньні, з тымі, каго пакаралі паводле крымінальных артыкулаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG