Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасноў правёў пікет супраць міліцэйскага самавольства... у лесе


Ігар Пасноў
Ігар Пасноў
Прычына забароны тая самая, паводле якой у абласным цэнтры ўжо амаль чатыры гады не даюць правесьці ніводнай акцыі зь ініцыятывы прыватных грамадзян або недзяржаўных структур. Ігару Паснову паведамілі, што ён не выканаў умоваў, замацаваных рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму № 881 — не заключыў дамовы з міліцыяй на ахову пікету, з мэдыкамі — на дзяжурства падчас акцыі, а са службай ЖКГ — наконт прыборкі пасьля яе.

«Цынізм адмовы ў тым, што гэтым парушаецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і міжнародная канвэнцыя па правах чалавека. Там гаворыцца, што кожны чалавек мае права выказаць сваё меркаваньне», — гаворыць Ігар Пасноў у сваім чарговым відэазвароце.


Ігар Пасноў згадвае выпадкі, калі супрацоўнікі міліцыі перавышалі свае службовыя паўнамоцтвы, зьбівалі і катавалі людзей. У прыватнасьці, выпадак зь віцебскім палітыкам Сяргеем Рыжовым, які атрымаў цялесныя пашкоджаньні ад супрацоўнікаў міліцыі падчас знаходжаньня ў віцебскім выцьвярэзьніку. Сьледчы камітэт правёў праверку па ягонай скарзе, але прыйшоў да высновы, што міліцыянты не перавышалі службовых паўнамоцтваў. Тым ня менш, пасьля падзеяў у выцьвярэзьніку Рыжову давялося пайсьці на хірургічную апэрацыю, бо паламаныя пальцы на руцэ пачалі няправільна зрастацца.

Лекар Пасноў гаворыць, што мэтай акцыі, якую яму не дазволілі правесьці, — гэта кансалідацыя грамадзкасьці гораду супраць гвалту ў міліцыі і за прыцягненьне вінаватых да адказнасьці. Ён зьбіраўся праводзіць пікет без аніякіх лёзунгаў, у поўнай цішыні і з жалобным вянком, бо гэта быў бы пікет-рэквіем па ахвярах міліцэйскага гвалту.

«Міліцыі сёньня разьвязалі рукі. Міліцыя адчувае сваю беспакаранасьць, бо ўлады не дазваляюць гаварыць пра гэта. Гэта ж высакародная мэта і заклік «Давайце пазбавімся ад садыстаў і гвалтаўнікоў, якія ёсьць у міліцыі. Бо садыст і гвалтаўнік без паўнамоцтваў не такі страшны. А вось калі ён у пагонах, калі яму давераны жыцьці людзей — гэта страшна», — лічыць Ігар Пасноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG