Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканцаў папярэдзілі, што ў Сочы можа быць небясьпечна. Асабліва для геяў


Асаблівае месца ў папярэджаньні адведзена для амэрыканцаў зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй. Ім рэкамэндуецца памятаць, што ў мінулым годзе ў Расеі прыняты закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму

Злучаныя Штаты заклікалі сваіх грамадзян, якія маюць намер наведаць Алімпійскія гульні ў Сочы ў лютым, праяўляць пільнасьць.

Пра гэта гаворыцца ў папярэджаньні, апублікаваным на сайце дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. У дакумэнце адзначаецца, што дзяржаўны дэпартамэнт не валодае якімі-небудзь канкрэтнымі дадзенымі аб патэнцыйнай пагрозе амерыканскім грамадзянам або інстытутах падчас Алімпіяды.

Тым ня менш, амэрыканскім грамадзянам рэкамэндуецца не губляць пільнасьці і праяўляць асьцярожнасьць, у прыватнасьці, пры карыстаньні грамадзкім транспартам. Падзеі такога буйнога маштабу, як Алімпійскія гульні, заўсёды зьяўляюцца прывабнай мэтай для тэрарыстаў, гаворыцца ў папярэджаньні.

Грамадзянам ЗША рэкамэндуецца пазьбягаць месцаў вялікай колькасьці людзей і праяўляць асьцярожнасьць ў раёне пратэстаў і дэманстрацыяў.

У папярэджаньні адзначаецца таксама, што наведнікам Алімпіяды з ЗША варта ўлічыць высокі ўзровень злачыннасьці і той факт, што стандарты мэдычнага абслугоўваньня ў Расеі адрозьніваюцца ад заходніх.

Асаблівае месца ў папярэджаньні адведзена для амэрыканцаў зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй. Ім рэкамэндуецца памятаць пра тое, што прыняты ў мінулым годзе ў Расеі закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму ў роўнай ступені распаўсюджваецца як на грамадзян Расейскай фэдэрацыі, так і на замежнікаў.
XS
SM
MD
LG