Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычайны стан у Заходняй Віргініі. 300 тысяч страцілі доступ да пітной вады


Барак Абама
Барак Абама

Улады гэтага амэрыканскага штату рэкамэндуюць жыхарам не выкарыстоўваць вадаправодную ваду для піцьця і прыгатаваньня ежы. У пятніцу ў райне уцечкі не працавалі школы і кропкі грамадзкага харчаваньня.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў пятніцу абвясьціў надзвычайнае становішча ў штаце Заходняя Віргінія ў ЗША, дзе напярэдадні адбылася ўцечка хімікатаў, з-за якой 300 тысяч чалавек страцілі доступ да пітной вады. Пра гэта паведамляе вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабода.

Уцечка адбылася на адным з заводаў у раёне ў сталіцы штата Чарльстана. У выніку ў раку трапіла значная колькасьць 4-мэтылцыклагексан мэтанолу — рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў вугальнай прамысловасьці. Улады штату папярэджваюць, што ў выпадку трапленьня ў арганізм, хімікат можа нанесьці шкоду здароўю, а пры кантакце з скурай ён можа выклікаць раздражненьне.

Улады штату рэкамэндуюць жыхарам не выкарыстоўваць вадаправодную ваду для піцьця і прыгатаваньня ежы. У пятніцу ў райне уцечкі не працавалі школы і кропкі грамадзкага харчаваньня.

Абвяшчэньне надзвычайнага становішча ў Заходняй Віргініі дазволіць штату атрымаць фэдэральную дапамогу для ліквідацыі наступстваў аварыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG