Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая кроў у Кіеве. Луцэнка ў рэанімацыі


Зьбіты Юры Луцэнка

Зьбіты Юры Луцэнка

Былы міністар унутраных спраў Украіны, цяпер апазыцыйны палітык Юры Луцэнка быў вывезены ў шпіталь пасьля ўдару па галаве, атрыманага ў сутычцы з байцамі спэцаадзелу міліцыі «Беркут» каля будынку Сьвятошынскага раённага суду ў Кіеве

Мясцовыя тэлеканалы паказалі Луцэнку з акрываўленым тварам.

Пацярпелі таксама два дэпутаты Вярхоўнай Рады — Эдуард Лявонаў і Юры Бублік. Двум журналістам разьбілі фотатэхніку.

Пратэстоўцы, у асноўным актывісты правай партыі «Свабода», сабраліся каля суду ў чаканьні прысуду ў справе так званых «васількоўскіх тэрарыстаў» — трох жыхароў гораду Васількоў у Кіеўскай вобласьці, якія абвінавачваліся ў падрыхтоўцы падрыву помніка Леніну ў Барыспалі ў 2011 годзе.



Паводле вэрсіі сьледзтва, ім не ўдалося ажыцьцявіць задуманае, паколькі мясцовыя ўлады дэмантавалі манумэнт самі.

Калі вечарам у пятніцу суд абвясьціў прысуд — па шэсьць гадоў пазбаўленьня волі кожнаму — дэманстранты пачалі кідаць у «беркутаўцаў» рознымі прадметамі, разгойдваць іх аўтобусы і пырскаць фарбай на лабавыя шыбы.

Пасьля сьнежаньскіх сутыкненняў на Майдане «Беркут» стаў вельмі непапулярны сярод апазыцыянэраў, якія лічаць яго прыладай рэжыму Януковіча.

Міліцыя ў адказ дзейнічала жорстка.

«Байцы „Беркута“ білі ўсіх запар, у тым ліку жанчын і старых. Перасьледвалі мінакоў і зьбівалі тых, хто ужо ляжаў на зямлі», — распавёў журналістам дэпутат Лявонаў. У яго самога засталіся гематомы на нагах, вопратка парваная і ўся ў брудзе.

Пракуратура Кіева ўзбудзіла крымінальную справу

Інтэрвію з жонкай Юрыя Луцэнкі Ірынай:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG