Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя расьсьледуе «наўмыснае забойства» трох удзельнікаў Эўрамайдану


Тры чалавекі дагэтуль застаюцца зьніклымі бязь вестак пасьля разгону пратэсту ў Кіеве ў ноч з 29 на 30 лістапада.

Пра гэта паведамляе на сваёй афіцыйнай старонцы народны дэпутат ад партыі «Бацькаўшчына» Генадзь Маскаль, спасылаючыся на адказ Міністэрства ўнутраных справаў на яго дэпутацкі зварот.

«З прадастаўленага Вамі сьпісу бязь вестак зьніклых грамадзян устаноўлена месцазнаходжаньне 26 чалавек і 3 застаюцца нязнойдзенымі. У сувязі з гэтым пракуратурай Шаўчэнкаўскага раёну Кіева ўзбуджаная крымінальная справа па факце зьнікненьня бязь вестак Броўкі Алега, Грыгаран Іны і Шынкарука Анатоля паводле прыкметах злачынстваў, прадугледжаных часткай 1 артыкулу 115 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае забойства)», — гаворыцца ў лісьце Ўкраінскага МУС.

Паводле паведамленьня міліцыі, крымінальныя справы накіраваныя ў сьледчы аддзел Шаўчэнкаўскага раённага ўпраўленьня галоўнага ўпраўленьня МУС у Кіеве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG