Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне ня могуць спыніць антыленініяну


Зьнесены помнік Леніну ў Кіеве.

Зьнесены помнік Леніну ў Кіеве.

Кіева-Сьвятошынскі суд асудзіў на 6 гадоў трох «васількаўскіх тэрарыстаў» за спробу падарваць помнік Леніну ў Барыспалі. Тым часам па краіне несупынна шырыцца хваля новых пашкоджаньняў скульптурнай ленініяны.

Справа Ігара Масійчука, Уладзіміра Шпары і Сяргея Беўза цягнецца з 2011 году, калі яны, паводле суду, мелі намер падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці падарваць помнік Леніну ў Барыспалі. Яны былі затрыманы супрацоўнікамі службы бясьпекі ў Васількаве як сябры «арганізаванай злачыннай групоўкі». У памяшканьні, якое яны арандавалі, былі знойдзены самаробная выбуховая прылада і каля 100 ўлётак. На момант абвяшчэньня прысуду абвінавачаныя у падрыхтоўцы тэракту ўжо адбылі каля траціны тэрміну.

Тым часам ва Ўкраіне пашкоджаны яшчэ адзін помнік Леніну. У пасёлку Машаўка Палтаўскай вобласьці невядомыя адбілі галаву помніка Леніну, ўсталяванаму ля мясцовай адміністрацыі. Заведзеная крымінальная справа па артыкулу хуліганства. Акцыі вандалізму супраць помнікаў Леніну пачасьціліся ва Ўкраіне пасьля таго, як 8 сьнежня у часе масавай акцыі пратэсту прыхільнікаў эўраінтэграцыі быў разбураны помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. У той жа дзень быў разьбіты манумэнт, усталяваны каля клюбу чыгуначнікаў у Катоўску Адэскай вобласьці. 11 сьнежня адбілі руку скульптуры Леніна ў пасёлку Хмелявое Кіраваградзкай вобласьці. На пачатку студзеня быў цалкам разбураны помнік, усталяваны на школьным двары ў Бярдзічаве.
XS
SM
MD
LG