Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 студзеня: У Менску можна задарма прыдбаць ката і сабаку


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі (Мармуровая заля, вул. Старавіленскі тракт, 41) адбудзецца дабрачынная акцыя «Быць дабрыні!». У гэты дзень 60 бяздомных катоў і сабак будуць прывезены ў палац у надзеі здабыць гаспадара. Усе жывёлы прышчэпленыя, большасьць зь іх — стэрылізаваныя. На дабрачынную акцыю можна прынесьці ўсё, што трэба для ўтрыманьня жывёлаў у прытулку. Калі вы хочаце ўзяць жывёлу дадому, захапіце з сабой ланцужок і нашыйнік (для сабак) ды сумку (для катоў). Пры перадачы жывёл новаму ўладальніку складаецца акт прыёму-перадачы, таму просьба пры сабе мець пашпарт. Прыводзіць жывёл, незарэгістраваных у акцыі, забараняецца. Акцыя праводзіцца з 13.00 да 16.00 гадзін.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1386 — пасольства польскай шляхты падпісала ў замку ў Ваўкавыску ўмову зь Ягайлам, згодна зь якой ён атрымліваў польскі трон ды жаніўся зь Ядвігай.

1862 — выйшла першая нелегальная беларуская газэта «Мужыцкая праўда».

1907 — віленскі суд забараніў газэту «Наша Доля».



1994 — у Расеі пачаў працаваць новы парлямэнт — Фэдэральны сход Расеі — складзены зь дзьвюх палатаў: Савету фэдэрацыі і Дзяржаўнай думы.

1994 — урад Ірляндыі адмяніў 20-гадовую забарону на тэле- і радыётрансьляцыю выступаў нацыяналістычнай арганізацыі Ірляндзкая рэспубліканская армія і яе палітычнага крыла Шын Фэйн.


У гэты дзень нарадзіліся:

1867 — Сьцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы.

1955 — Аляксандр Ісачоў, беларускі мастак.

1977 — Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.


У гэты дзень памерлі:

1397 — Скіргайла Альгердавіч, вялікі князь літоўскі.

1864 — Тытус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, паплечнік Кастуся Каліноўскага

1928 — Томас Гардзі, ангельскі раманіст і паэт.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Вось калі б чалавеку забаранялі кахаць, было б куды больш верагодна, што ён стане кахаць. Калі б пры зьдзяйсьненьні шлюбнага абраду абодва бакі давалі клятвы і падпісвалі дамову надалей не кахаць адно аднаго і імкнуцца менш сустракацца з таго самага дня, як яны атрымалі законнае права належаць адно аднаму, на сьвеце было б значна больш пар, якія кахаюцца, чым цяпер».

Томас Гардзi
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG