Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскі школьнік прадухіліў тэракт коштам уласнага жыцьця

абноўлена

Паліцыя ў Пакістане заклікае адзначыць вышэйшай грамадзянскай узнагародай падлетка, які коштам уласнага жыцьця прадухіліў тэракт у школе.

Справа датычыць 15-гадовага Аітзаза Хасана. Хлопец спыніў каля брамы сваёй школы ў правінцыі Хайбэр Пахтунхва мужчыну, які ішоў падарваць сябе ў будынку навучальнай установы. Мужчына прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, забіўшы сябе і сьмяротна параніўшы хлопца. Хасан памёр у шпіталі. Больш ніхто не пацярпеў.

«Сьмяротнік прымацаваў да свайго цела каля 10 кіляграмаў выбыхоўкі. Калі б яму ўдалося ўвайсьці ў школу, мы думаем, што ён змог бы забіць і параніць каля 100 вучняў. Ён плянаваў увайсьці ў школьны будынак, калі ў ім адбывалася ранішняя лінейка» – сказаў журналістам настаўнік Хасана, Хабіб Алі.

Шэф паліцыі правінцыі Насір Хан Дурані таксама заявіў, што дзякуючы мужнасьці Хасана былі выратаваны жыцьці сотняў навучэнцаў.

Бацька Хасана, які працуе ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, заявіў журналістам, што адчувае гонар, а ня смутак, паколькі ягоны сын ахвяраваў жыцьцём дзеля сваёй краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG