Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ала Петрушкевіч: Тэстамэнт мамы: гавары заўсёды па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Нарадзілася і ўзгадоўвалася ў заходнебеларускай вёсцы ў 1960-х гадох, дзе ўсе гаварылі па-беларуску. Школа – беларуская, мама – настаўніца, вялікая патрыётка беларушчыны. Яе тэстамэнт: Гавары заўсёды па-беларуску.

2. У Беларусі ўсюды, заўсёды, без выключэньняў. Як? – Натуральна, як дыхаю. Літаратурнай мовай.

3. Прафэсійны філёляг, мова – аснова працы.

4. Цяжкасьці хутчэй для тых, хто «не панімает этава языка». Зразумела, ня вельмі прыемна, калі называюць нацыяналісткай, бэнээфаўкай, а то і фашысткай (кожны дваццаты). «Такая красівая дзевушка, а гаварыт на этам языке». Аднойчы ад гандляра: «Ідзі са сваёй мовай кароў даіць». Ня менш прыемна чуць амаль на кожным кроку і захапленьне: «Как красіва Вы гаварыце!» Ці пытаньні: «А пачэму Вы гаварыце на беларускам?»

5. Больш перадачаў. Слухаць пастаянна, нават адзін вечар, немагчыма з-за паўтораў. Напэўна, у Вас няма магчымасьцяў ствараць больш разнастайных праграмаў? Свабода – маё радыё.
XS
SM
MD
LG