Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Салаўёва: Мова дадае мне сэнсу жыцьця


Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?




1. Гаварыць пачала ў сьпеўным гурце БНФ. У канцы 1990-х. Раней па-беларуску толькі чытала, пісала і думала.

2. Я на пэнсіі, не працую. Таму карыстаюся паўсюль. Часам пераходжу на рускую, калі мне вельмі патрэбна, каб мяне хутка зразумелі і дапамаглі.

3. Мова дадае мне сэнсу жыцьця, гонару і годнасьці. Я бяру ўдзел у адраджэньні мовы! Я люблю сваю зямлю, сваю мову і ганаруся гэтым!

4. Ніякіх цяжкасьцяў.

5. Мне пакуль усё падабаецца. Калі ў мяне зьявіцца цікавая думка, я вам напішу. Жадаю усім здароўя і шчасьця! Дзякуй за кнігі і за сайт.
XS
SM
MD
LG