Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страсбур абавязаў Расею выплаціць кампэнсацыю за зьніклых чачэнцаў


Грозны, 1995

Грозны, 1995

Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць 1,9 мільёна эўра па позьве сваякоў 36 чалавек, зьніклых бязь вестак у Чачні ў пэрыяд з 2000 па 2006 гады.

У позьве заяўнікі сьцьвярджалі, што іх сваякі былі незаконна затрыманыя і вывезеныя ў невядомым напрамку расейскімі вайскоўцамі, а расейскія ўлады пасьля не правялі належнага расьсьледаваньня абставінаў гэтых выкраданьняў.

Суд у Страсбуры прызнаў, што расейскія ўлады парушылі шэраг артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека, у прыватнасьці — аб праве на жыцьцё, аб забароне катаваньняў і праве на асабістую недатыкальнасьць, а таксама аб праве на эфэктыўную прававую абарону.

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял» Аляксандр Чаркасаў лічыць гэтае рашэньне беспрэцэдэнтным, але адначасова — заканамерным. Беспрэцэдэнтным таму, што яно аб’ядноўвае два дзясяткі эпізодаў гвалтоўных зьнікненьняў, ахвярамі якіх сталі 36 чалавек. Іх родным будзе выплачана ў суме каля двух мільёнаў эўра — сума небывалая ў справах аб зьнікненьнях, адзначыў Чаркасаў. А заканамерным таму, што яшчэ некалькі дзясяткаў жыхароў і ўраджэнцаў Чачні зьвярнуліся па справядлівасьць не ў расейскі суд, а ў Эўрапейскі суд па правах чалавека.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG