Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 10 студзеня: «Эўраопт» судзіцца за дзелавую рэпутацыю; вечарына ў абарону музэя Багдановіча; нарадзіўся беларускі Тата Карла


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

Барысаўскі раённы суд будзе разглядаць справу аб працягу прэвэнтыўнага нагляду для былога палітвязьня Аляксандра Малчанава. Суд быў прызначаны на 4 студзеня, але затым перанесены на 10-га.

У «Арт-Сядзібе» ў рамках кампаніі супраць рэарганізацыі Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча пройдзе літаратурна-музычны вечар, у якім возьмуць удзел актывісты кампаніі, вядомыя літаратары і музыкі. Заплянаваная музычная частка з выступам гурту Hurma. Пачатак у 18.00.

У Віцебску – выстава пленэру «Ў пошуках Атлянтыды». Адкрыцьцё ў 16.00 у выставачнай залі Віцебскага краязнаўчага музэю.

У Судзе Фрунзэнскага раёну Менску адбудзецца судовы разгляд пазову ТАА «Эўрагандаль» (гандлёвая марка «Эўраопт») да старшыні Менскага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімера Карагіна. Пачатак у 16.00. Больш падрабязна пра канфлікт ТУТ.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1654 – Расея пачала вайну супраць Рэчы Паспалітай.

1659 – у Люблінскім замку пачалося паседжаньне сэйму, якое папярэднічала Люблінскай уніі.

1946 – у Лёндане пачалася першая сэсія Генэральнай асамблеі ААН.

1972 – у вёсцы Вязынка адкрыты Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.

1980 – у Менску заснаваны літаратурны музэй народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

1989 – пасьля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасьць праваслаўнае Менскае духоўнае вучылішча.

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 – польскі пісьменьнік Мэльхіёр Ваньковіч, які шмат рабіў дзеля пашырэньня беларускае літаратуры ў Польшчы.

1934 — Леанід Краўчук, першы прэзыдэнт незалежнай Украіны.

1948 – Алег Нікалайчык, беларускі канструктар тэатральных лялек.

У гэты дзень памерлі:

1684 – Крыштаф Жыгімонт Пац, вялікі канцлер літоўскі (нарадзіўся ў 1621).

1994 – Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык, краязнавец.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...


Пятрусь Броўка
XS
SM
MD
LG