Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Стан Шарона сур'ёзна пагоршыўся


Арыэль Шарон

Арыэль Шарон

У паведамленьні мэдычнага цэнтру імя Хаіма Шыба гаворыцца, што за апошнія некалькі гадзін адбылося сур'ёзнае пагаршэньне стану Шарона. Ля ягонага ложку ўвесь час знаходзяцца члены яго сям'і.

85-гадовы Арыэль Шарон знаходзіцца ў коме ад 2006 году пасьля перанесенага абшырнага інсульту.

У мінулую нядзелю лекар, які лечыць былога прэм'ера, заявіў, што ягоны пацыент, хутчэй за ўсё, ня зможа перажыць цяперашні крызіс. Ён адзначыў , што Шарону засталося жыць усяго некалькі дзён.
XS
SM
MD
LG