Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэмы, падзеі і героі сёньняшняга эфіру Радыё Свабода.

Спэцназаўца Аляксандра Сушчыка, які ўцёк з брыгады ў Мар’інай Горцы, злавілі ў Чэрвеньскім раёне, калі ён паспрабаваў скрасьці цывільную вопратку і прадукты. У праграме – інтэрвію з маці салдата.

Жыхар Краснапольскага раёну Аляксандар Шаўцоў вырваўся з палону ў расейскім Дагестане, аднак пакуль ня можа вярнуцца дадому.

Слухайце інтэрвію з журналісткай Пацімат Махмудавай, якая неаднаразова ўдзельнічала ў апэрацыях вызваленьня людзей з рабства ў яе краіне.

А таксама:

Падрабязнасьці справы «Экамэдсэрвісу».

Рэпартаж з прыватнага прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну.

Уражаньні расейскіх турыстаў, якія адпачывалі ў Беларусі цягам калядна-навагодніх вакацыяў.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG