Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Эўрамайдане стварылі страйкавы камітэт


Каляды на кіеўскім Майдане

Каляды на кіеўскім Майдане

Грамадзкія актывісты Эўрамайдана абяцаюць узяць ініцыятыву ў свае рукі. У прыватнасьці — па арганізацыі пратэстаў, пікетаваньня і забастовак.

Рада Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Майдан» стварае страйкавы камітэт, які будзе каардынаваць пратэстныя акцыі ў Кіеве і ва ўсёй Украіне, гэта дазволіць больш эфэктыўна ціснуць на ўладу, пра гэта заявілі ў сераду сябры Рады аб’яднаньня «Майдан» Ігар Луцэнка, Зоран Шкірак і Руслана Лыжычка.

Яны абяцаюць вынаходзіць мірныя, але самыя балючыя формы супраціву для дзейнай улады.

Пра гэта заявіла Руслана на брыфінгу ў прэс-цэнтры штабу нацыянальнага супраціву па выніках пасяджэньня Рады ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Майдан», паведамляе сайт партыі «Бацькаўшчына». Сьпявачка заклікала актывістаў на месцах каардынаваць усе свае дзеяньні з штабам у Кіеве.

Таксама, паводле слоў Русланы, абмеркаваны плян дзеяньняў Майдана, пытаньні паляпшэньня мабілізацыі. Руслана паведаміла, што ёсьць плян дзеяньняў, у якім па пунктах расьпісаныя ўсе мерапрыемствы, якія плянуюцца цягам месяца. У сваю чаргу актывіст Заран Шкірак паведаміў аб тым, што Майдан ня будзе проста стаяць:

«Акцыі пратэсту будуць мірнымі, але дынамічнымі і досыць жорсткімі. Мы ў гэтым месяцы будзем актыўна нагадваць уладзе, што Майдан стаіць, што Ўкраіна жывая і Майдан ня сыдзе да таго часу, пакуль ганебны злачынны рэжым ня будзе ліквідаваны».

У сваю чаргу актывіст Майдана Ігар Луцэнка паведаміў аб далучэньні да ВА «Майдан» Народнага руху Ўкраіны і Кангрэса ўкраінскіх нацыяналістаў.
XS
SM
MD
LG