Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раман Падаляка: «Нас шмат, якія разумеюць геній Максіма Багдановіча»


Раман Падаляка

Раман Падаляка

Актор Купалаўскага тэатру Раман Падаляка выступіў з ініцыятывай у падтрымку музэя Максіма Багдановіча ў Менску: ён і аднадумцы-акторы прачыталі на камэру вершы Максіма Багдановіча і разьмясьцілі відэа ў інтэрнэце.

Пачуў са СМІ, што хочуць рэарганізаваць музэй Максіма Багдановіча. Мне гэта было незразумела, і я падумаў, што магу зрабіць як актор. Што я мог зрабіць — знайсьці аднадумцаў з свайго акторскага атачэньня і пачытаць вершы Максіма Багдановіча. Каб людзі пачулі, што гэта паэзія найвышэйшага гатунку, што яна сягае нябёсаў і яе трэба бараніць і радавацца ёй, і захоўваць гэты геній Максіма Багдановіча, які варты свайго музэя. У гэтай ініцыятыве ўдзельнічалі акторы нашага і іншых тэатраў.

— Ці былі ўжо нейкія водгукі на ваш відэазварот?

— Было некалькі водгукаў ад людзей пра тое, што ім спадабалася. Мушу адзначыць, што ідэя была ня ў тым, каб па-акторску, па-сцэнічнаму і пафасна прачытаць вершы. А паводле свайго адчуваньня гэтых вершаў, як кожны акцёр іх адчувае, любіць і што імі хоча сказаць. Калі ўжо складана нешта рабіць актыўнае вулічнае, то, магчыма, ёсьць надзея гэтак зьвярнуць увагу на Багдановіча.

— Як вашыя сябры і калегі ўспрынялі гэтую ідэю?

— Ва ўсіх розны графік, і ўсе стараюцца зарабіць нейкую капейчыну, туды-сюды бегаючы. Але вельмі добра ўспрынялі гэтую ідэю, падтрымалі мяне, бо цяжка, калі цябе ніхто не падтрымлівае. Але не адзін я такі, хто ведае, чытае і любіць паэзію Максіма Багдановіча. Нас шмат, якія любяць, разумеюць і ведаюць, што такое геній Максіма Багдановіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG