Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 студзеня: суд у справе «Экамэдсэрвісу»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску ў 10.00 пачнецца разгляд крымінальнай справы па факце сьмерці пацыенткі мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс» Юліі Кубаравай.

У Нацыянальным прэс-цэнтры прадстаўнікі Мінпрыроды праводзяць прэс-канфэрэнцыю «Аналіз умоваў надвор’я, якія склаліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе». Пачатак у 11.00.

У Музэі беларускага народнага мастацтва Раўбічах экспануецца выстава «Беларускі народны абраз ХІХ стагодзьдзя», дзе прадстаўлены 44 творы з прыватнай калекцыі Дзьмітрыя Сабаніна, адрэстаўраваныя спэцыялістамі Нацыянальнага мастацкага музэю.

У Гомелі — новая дыскусія ад грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Як успрымаюць Гомель самі гараджане і госьці? Ці абгрунтаваныя чуткі, што Гомель — «самы рускі беларускі горад» ? Ток-шоу адбудзецца ў канфэрэнц-залі гатэлю «Замкавы» (вул. Гагарына, 6). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Таксама ў гэты дзень

1769 — на загад Кацярыны Другой у Расеі ўведзеныя першыя папяровыя грошы — асыгнацыі

1951 — Афіцыйна адчынены будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

1993 — Будынак менскага Архікатэдральнага касьцёлу Імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі вернуты каталікам Менску

У гэты дзень нарадзіліся:

1848 — Якуб Наркевіч-Ёдка, мэдык і прыродазнаўца

1890 — Карэл Чапек, чэскі пісьменьнік (пам. 25.12.1938)

1902 — Антон Жэбрак, беларускі генэтык, прэзыдэнт АН БССР

1908 — Сымона дэ Бавуар, француская пісьменьніца, філёзаф, ідэоляг фэмінісцкага руху (пам. 14.4.1986)

1913 — Рычард Ніксан, 37-ы прэзыдэнт ЗША (пам. 22.4.1994)

1924 — Сяргей Параджанаў, армянскі кінарэжысэр

1953 — Уладзімір Солтан, беларускі кампазытар

1982 — Кэтрын, герцагіня Кембрыдзкая, да шлюбу з прынцам Уільямам —Кэйт Мідлтан.

1957 — прафэсар Юры Бандажэўскі, беларускі лекар і навуковец, вядомы дасьледаваньнямі ўплыву на здароўе чалавека малых доз радыяцыі.

У гэты дзень памерлі:

1921 — Павал Чайка, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

2009 — Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец (нар. 5.8.1924)

2010 — ксёндз Ёзас Булька, былы пробашч касьцёла Сьвятой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёну, шырока вядомы як прапагандыст здаровага ладу жыцьця.

Цытата на памяць:

«Калі жанчына не здаецца — яна перамагае, калі здаецца — дыктуе ўмовы пераможцу».

Карэл Чапэк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG