Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маладафронтаўца хочуць выключыць за прысягу


Уладзіслаў Макавецкі

Уладзіслаў Макавецкі

Сябру «Маладога фронту» Ўладзiславу Макавецкаму пагражае выключэньне зь Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага каледжа, дзе ён вучыцца на аддзяленьні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

«За ўдзел у сьвяткаваньні Слуцкага збройнага чыну і прыняцьце прысягі „Маладога фронту“ пачаліся жорсткія захады ў барацьбе з маёй дзейнасьцю. І атрымліваецца, што вучоба ляжыць на пласе. Мне так у адміністрацыі сказалі: маўляў, выбірай — альбо вучоба, альбо апазыцыйная дзейнасьць. Я сказаў, што буду вучыцца ў каледжы. Яны сказалі — добра. Але не стрымалі свайго абяцаньня і пачалі мяне валіць на экзамэнах», — апавёў карэспандэнту Свабоды Ўладзiслаў.

Актывіст цяпер на чацьвёртым курсе, яму засталося два месяцы давучыцца, каб атрымаць дыплём.

Дырэктарка каледжа Тамара Гарбуз адмаўляецца камэнтаваць сытуацыю. У размове з карэспандэнтам Свабоды яна сказала, што Ўладзiслаў «нармальна ходзіць на заняткі, але ён ня здаў два іспыты».

«Яму прадоўжаць тэрмін на ліквідацыю запазычанасьці, у яго ў лютым будзе яшчэ магчымасьць пераздаць. Яго пакуль яшчэ ніхто не выключае. Ён яшчэ мае права пераздаць. Няхай вучыцца і рыхтуецца да экзамэнаў», — сказала дырэктарка.

Дырэктарка каледжа сказала карэспандэнту Свабоды, што да яе зьвярталіся прадстаўнікі «Маладога фронту» па камэнтары. Але яна адмаўляе палітычныя матывы справы.

«Гэта яны так лічаць, мы лічым інакш», — сказала Тамара Гарбуз.

Паводле прэсавай службы «Маладога фронту», невядомыя супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным прыходзілі ў каледж з фатаздымкамі, на якіх адлюстраваны актывіст падчас мітынгу і прыняцьця прысягі «Маладога фронту». Пасьля хлопца выклікалі да кіраўніцтва каледжа, сказалі, што давучыцца ў яго не атрымаецца, і нават прапанавалі самому забраць дакумэнты.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG