Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў выйграў свой хакейны прыз


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін падчас матчу ў Сочы
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін падчас матчу ў Сочы

Вэтэранская хакейная каманда Беларусі, у складзе якой выступаў Аляксандар Лукашэнка, вечарам 7 студзеня па булітах выйграла ў каманды расейцаў у фінале хакейнага 10-га Каляднага турніру ў Менску.

Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь-1». Асноўны час матчу завяршыўся ўнічыю — 2:2.

Трэцяе месца заняла каманда Фінляндыі.

Хакейная каманда Лукашэнкі восьмы раз стала пераможцай турніру на прызы прэзыдэнта Беларусі. Двойчы перамагалі расейцы.

Сёлета ў турніры ўдзельнічала 12 каманд. Матчы праходзілі на чатырох лядовых пляцоўках у Менску.

Пасярод турніру Лукашэнка пасьпеў зьлятаць у Сочы каб згуляць у камандзе расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Таварыскі хакейны матч паміж камандамі, сфармаванымі з расейскай аматарскай начной хакейнай лігі і зорак сусьветнага хакея, адбыўся ў Вялікім лядовым палацы, дзе пройдзе фінал спаборніцтваў па хакеі на Алімпійскіх гульнях у Сочы. Лукашэнка выступіў пад сваім № 1, Пуцін — пад № 11.

Скрэт «непераможнасьці» каманды Лукашэнкі досыць просты — касьцяк фармальна аматарскай каманды складаюць дзейныя ці былыя прафэсіяналы. Летась каманда Лукашэнкі за гэта была дыскваліфікаваная з расейскага фэстывалю аматарскага хакею ў Сочы.

У якасьці гледачоў на матчы Каляднага турніру па разнарадках арганізоўвалі групы менскіх школьнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG