Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт занявольвае людзей, — лічыць патрыярх Кірыл


Патрыярх Кірыл

Патрыярх Кірыл

Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл назваў празьмернае захапленьне Сецівам «апусканьнем у каралеўства крывых люстэркаў». Такую думку ён выказаў ў інтэрвію журналісту тэлеканалу «Расея-1» Дзьмітрыю Кіясялёву.

«Гэта заняволеньне сьвядомасьці і нават заняволеньне волі. Я ведаю людзей, якія суткамі сядзяць перад экранам, маніторам кампутара ці пляншэтнікам і апускаюцца ў гэтую рэальнасьць. Чалавек пачынае віртуальна адчуваць. Разьвіваюцца віртуальныя раманы, трагедыі, канфлікты. Мы апускаемся ў каралеўства крывых люстэркаў», — сказаў патрыярх Кірыл.

«Гэта прадмет для развагаў, у першую чаргу, можа быць, для царквы, якая нясе адказнасьць за духоўны стан людзей», — сказаў кіраўнік РПЦ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG