Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кветкі – патрыярху, сэрвіз – мітрапаліту


Мітрапаліт Павел
Мітрапаліт Павел

Аляксандар Лукашэнка з нагоды праваслаўных Калядаў наведаў храм-помнік у гонар Усіх сьвятых у Менску.

З нагоды сьвята кіраўнік Беларусі абмяняўся падарункамі з мітрапалітам Менскім і Слуцкім Паўлам. Аляксандр Лукашэнка падараваў мітрапаліту сэрвіз з відамі менскага Сьвята-духава катэдральнага сабора.

У сваю чаргу мітрапаліт Павел падараваў кіраўніку Беларусі факсымільную копію старажытнага Эвангельля.

Да наведваньня храма Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем усклаў кветкі да помніка Патрыярху Аляксію II, паведамляе БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG