Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 студзеня: Раство ў праваслаўных, калядная працэсія ў Пагосьце


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Вернікі праваслаўнай царквы адзначаюць сьвята Нараджэньня Хрыстовага.

У вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну на Гомельшчыне адбудзецца традыцыйная калядная працэсія. Тамтэйшы гурт «Міжрэчча» захоўвае шэраг аўтэнтычных абрадаў.

У Менску на скрыжаваньні вуліц Бурдзейнага і Якубоўскага адбудзецца ўрачысты мітынг, прысьвечаны дню нараджэньня маршала Якубоўскага, чыім прозьвішчам названая адна з гэтых вуліц. Пачатак у 11.00.

У Менскім Палацы культуры чыгуначнікаў адбудзецца паказ м’юзікла «Чароўныя запалкі» паводле казкі Ганса Хрысьціяна Андэрсана «Дзяўчынка з запалкамі». Пачатак у 18.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1910 годзе нарадзіўся Канстанцін Заслонаў, партызан, Герой Савецкага Саюзу, які ваяваў у Беларусі (загінуў у 1942).

У 1943 памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Нікола Тэсла (нар. 1856).

У 1991 годзе памёр беларускі паэт Кандрат Крапіва (нар. 1896).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

У падхалімаў так вядзецца век-вяком!
Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком»,
Ды знойдуцца заўсёды Івановы,
Што памахаць яму гатовы.

Кандрат Крапіва, з байкі «Махальнік Іваноў»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG