Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каляды ў вялікім горадзе». Жывое відэа


Алег Хаменка

Алег Хаменка

Сёньня а 19-й гадзіне сайт Свабоды будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з канцэрту «Каляды ў вялікім горадзе».

Сёлета спаўняецца 15 гадоў праекту лідэра гурта «Палац» — «Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам», які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея «Каляды ў вялікім горадзе» цяпер праходзіць у клюбных умовах, а не ў канцэртных залях.

Імпрэза пройдзе ў менскі клюбе Re:Public.

«Палац» рыхтуе вялікую сольную праграму — музыкі будуць граць песьні з свайго апошняга альбому «Кола грукатала», свае галоўныя гіты ды ўзгадаюць рарытэтныя рэчы — тыя кампазыцыі, якія не гучалі больш за 15 гадоў.

Канцэрт адбываецца ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзяць партал Tuzin.fm і кампанія Будзьма беларусамі.

XS
SM
MD
LG