Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель атрымала пералом тазавай косткі, калі бегала на лыжах у Швэйцарыі.

Мэркель давядзецца пераважна ляжаць цягам трох наступных тыдняў і адмяніць шэраг паездак, паведаміў яе прэсавы сакратар Штэфэн Зайбэрт.

Пры гэтым канцлерка па-ранейшаму зьбіраецца весьці пасяджэньне ўраду ў сераду, на якім упершыню маюць сабрацца ўсе міністры яе кааліцыі.

Цяпер яна ходзіць з дапамогай мыліц, але ў асноўным будзе працаваць з дому. Яна адмяніла паездку ў Польшчу на гэтым тыдні і ня прыме ў Бэрліне новага прэм’ер-міністра Люксэмбургу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG