Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдат з брыгады спэцназу ў Мар’інай Горцы Аляксандар Сушчык зьнік тры дні таму.

Раней была інфармацыя, што Сушчык пакінуў частку, прыхапіўшы аўтамат, штык-нож і радыёстанцыю

«Пры ім не было аўтамата. Гэта памылка. Пры ім толькі штык-нож і радыёстанцыя. Сёньня раніцай патэлефаванаў ягоны камандзір і паведаміў пра гэта», — заявіў Сяргей Коўган, кіраўнік пашукова-выратавальнага атраду «Анёл» у інтэрвію Радыё Свабода.

Атрад «Анёл» далучыўся да пошукаў Сушчыка.

«З намі зьвязваліся сваякі, а не міліцыя. Нашыя людзі пакуль працуюць як група інфармаваньня. Нас пакуль не прыцягвалі да таго, каб некуды ехаць і шукаць», — удакладніў Коўган.

21-гадовы Сушчык зьнік з тэрыторыі вайсковай часткі ў Мар’інай Горцы (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці). Зьнікненьне салдата заўважылі каля 2 гадзіны ночы 3 студзеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG