Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельская эпархія: Кураеў аблівае ўладыку Стэфана брудам


Эпіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан (у цэнтры)

Эпіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан (у цэнтры)

Прадстаўнік канцылярыі Гомельскай эпархіі Васіль Чарнякоў заявіў, што эпархія «не зьбіраецца камэнтаваць хлусьню» дыякана Андрэя Кураева

Прадстаўнік канцылярыі Гомельскай эпархіі Васіль Чарнякоў заявіў, што эпархія «не зьбіраецца камэнтаваць хлусьню» дыякана Андрэя Кураева:

«Як можна даваць тлумачэньні, калі чалавек загуляўся і забыўся? І што наагул можна сказаць на гэтую хлусьню? Проста аблівае брудам. Гэта як у показцы: лыжачкі знайшліся, а асадак — застаўся. Тут ужо Кураеў перайшоў усе межы.

У расейскім інтэрнэце на lenta.ru быў адзін вельмі добры камэнтар: ён сябе пазыцыянуе як змагар за праўду — і яму трэба разьдзімаць скандалы. Я наколькі ўладыку ведаю, у яго ў кельлі ніколі не стаялі два ложкі. Гэтага не было паводле азначэньня. Гэта хлусьня. І ніколі да ўладыкі ніхто з Чарнігава, апрача рэктара, не прыяжджаў. Ніколі! Гэта пішуць тыя, хто ў мінулым годзе падымаў такую хвалю. Зараз у БПЦ зьмянілася ўлада, і яны вырашылі яе аднавіць. Яны ўладыку ня могуць укусіць ні за што, таму і пачалі проста абліваць брудам. Гэта справа вышэйшых сфэраў — няхай яны разьбіраюцца.

Набліжаецца Раство. У нас шмат клопатаў, як прывезьці сюды зь сельскай мясцовасьці дзяцей з шматдзетных сем’яў і з тых, у якіх дзеці ў сацыяльна небясьпечным становішчы. І ў шпіталі ўладыку ехаць трэба. Таму нам не да гэтага бруду».

5 студзеня протадыякан Андрэй Кураеў апублікаваў у сваім блогу ліст ад імя Сяргея Ф., які абвінавачваў эпіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана ў дамаганьнях і разбэшчваньні маладых сьвятароў і навучэнцаў духоўных установаў. Гэтым запісам Андрэй Кураеў працягнуў выкрываньне «блакітнага лобі» ў РПЦ. 31 сьнежня стала вядома, што Кураева звольнілі з пасады прафэсара Маскоўскай духоўнай акадэміі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG