Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Банглядэш апазыцыя байкатуе, улада лічыць мандаты


Хваляваньні ў Банглядэш, архіўнае фота

Хваляваньні ў Банглядэш, архіўнае фота

У Банглядэш паводле папярэдніх вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў нядзелю, лідзіруе кіруючая партыя «Ліга Авамі».

Перамога прыхільнікаў прэм’ера Шэйх Хасін ні ў каго не выклікала сумневу, паколькі апазыцыя галасаваньне байкатавала. «Лізе Авамі» дасталіся 232 з 300 мандатаў. Яе кандыдаты былі адзінымі прэтэндэнтамі на месцы ў парлямэнце ў 153 выбарчых акругах. 34 дэпутацкія крэслы дасталіся незалежным кандыдатам і прадстаўнікам саюзных з партыяй Шэйх Хасін палітычных сілаў.

Цяперашняя выбарчая кампанія суправаджалася хваляй гвалту. У дзень выбараў у краіне былі забітыя 18 чалавек, больш за 200 участкаў для галасаваньня былі падпаленыя або падвергліся іншым нападам. Дзясяткі людзей загінулі ў папярэднія тыдні.

Яўка выбаршчыкаў была вельмі нізкай — каля 20 адсоткаў. Апазыцыя патрабавала, каб прэм’ер падала ў адстаўку, а краінай на пэрыяд выбараў кіраваў тэхнічны нэўтральны кабінэт.
XS
SM
MD
LG