Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя сустракаюць Каляды


Архіўнае фота

Архіўнае фота

Праваслаўныя грамады Беларусі, а таксама частка пратэстанцкіх суполак рыхтуюцца сёньня сустракаць адно з галоўных царкоўных сьвятаў — Нараджэньне Хрыстовае паводле юліянскага календара.

Сёньня — калядная куцьця — дзень асабліва строгага посту, калі паводле царкоўнага статута, дазваляецца прымаць у ежу толькі куцьцю — размочанае і разваранае збожжа пшаніцы ці рысу.

Калядны пост завяршаецца з наступленьнем цемры або зьяўленьнем на небе першай зоркі, якая сымбалізуе зорку, што ўзышла над Бэтлеемам у момант нараджэньня Ісуса. Паводле Эвангельля, убачыўшы яе, усходнія мудрацы прыйшлі пакланіцца немаўляці Хрысту і прынесьлі яму свае дары.

Сёньня ж католікі адзначаюць Сьвята трох каралёў, памяці мудрацоў Каспэра, Мельхiёра i Бальтазара, якія віталі нараджэньне Хрыста. Гэтае сьвята ў каталікоў завяршае калядны цыкль.
XS
SM
MD
LG