Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стывэн Сыгал балятуецца на губэрнатара Арызоны


Амэрыканскі актор Стывэн Сыгал, які вядомы гледачам, перадусім, з фільмаў-баевікоў, сабраўся ў палітыку. Ён мог бы быць адным з кандыдатаў на пасаду арызонскага губэрнатара. Сыгал паведаміў пра свой удзел у выбарах у інтэрвію для тэлебачаньня KNXV, паведамляе агенцтва AP.

Шасьцідзесяціаднагадовы Сыгал, дзякуючы такім фільмам, як «Under Siege» / У асадзе" (1992) альбо «On deadly ground» / «У сьмяротнай зоне» (1994) карыстаўся ў 80-я і 90-я гг. значнай папулярнасьцю. Пазьнейшыя фільмы зь яго ўдзелам ужо ня мелі такога водгуку.

З 2009 года Стывэн Сыгал мае ўласнае рэаліці-шоў «Ахоўнік закона», у якім разам з паліцыянтамі накіроўваецца на вуліцы шукаць сапраўдных злачынцаў. Якраз падчас прадстаўленьня новай сэрыі гэтай перадачы актор згадаў пра свае палітычныя амбіцыі.

Выбары губэрнатара ў Арызоне пройдуць на пачатку лістапада.

У палітыцы быў заангажаваны яшчэ адзін вядомы актор фільмаў-баевікоў Арнольд Шварцэнэгер, які з 2003 г. па 2011 г. займаў пасаду губэрнатара Каліфорніі.
XS
SM
MD
LG