Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр легендарны футбаліст Эўзэбіё. У Партугаліі жалоба


Mozambican-born Portuguese football legend Eusebio
Mozambican-born Portuguese football legend Eusebio
У Лісабоне на 72 годзе жыцьця памёр легендарны партугальскі футбаліст мазамбіцкага паходжаньня Эўзэбіё да Сылва Фэрэйра. Ён памёр у ноч на нядзелю ад спыненьня сэрца.

Урад Партугаліі абвясьціў трохдзённую нацыянальную жалобу ў сувязі са сьмерцю Эўзэбіё. Пра гэта паведамляюць агенцтвы са спасылкай на мясцовыя мэдыі.

Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу выказаў спачуваньне сям’і футбаліста і ўсяму партугальскаму народу.

Большая частка 22-гадовай кар’еры Эўзэбіё прайшла ў лісабонскім клюбе «Бэнфіка». За гэтую каманду ён гуляў з 1960 па 1975 год.

Эўзэбіё да Сылва Фэрэйра ў 1965 годзе атрымаў званьне найлепшага футбаліста Эўропы, названы найлепшым у гісторыі футбалістам Афрыкі. Ён заняў дзявятае месца ў сьпісе найлепшых футбалістаў XX стагодзьдзя, які быў складзены па апытаньні Міжнароднай фэдэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG