Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Майдан прыходзяць людзі, нягледзячы на рашэньне апазыцыі не зьбірацца


Нягледзячы на рашэньне апазыцыі не склікаць Народнае веча да калядных сьвятаў, на майдан Незалежнасьці ў Кіеве ўсё роўна прыходзяць людзі. Паводле дадзеных з вэб-камэраў, усталяваных у цэнтры сталіцы, на Майдане і прылеглых вуліцах цяпер каля 10 тысяч чалавек.

Паводле паведамленьняў у сацсетках прысутных на Эўрамайдане, са сцэны зачыталі традыцыйную малітву, на Майдане грае музыка, выступаюць людзі.

Напярэдадні адзін з камэндантаў Эўрамайдану, народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Андрэй Парубій заявіў, што ў гэтую нядзелю Народнае веча ня будуць склікаць, таму што «многія людзі знаходзяцца па дамах, рыхтуюцца да сьвята Нараджэньня Хрыстовага».


XS
SM
MD
LG