Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мітрапаліт Павел прыехаў на першую літургію на белым BMW. Філарэта не было (фота, відэа)


Мітрапаліт Павел, новапрызначаны кіраўнік БПЦ, сёньня адслужыў у Сьвята-духавым саборы ранішнюю літургію. На літургію былі запрошаныя ўсе беларускія архірэі, а таксама сьвятары менскіх прыходаў, — паведамляе БелТА

Мітрапаліта Філарэта, які мусіў сёньня служыць разам з пераемнікам і прадставіць яго вернікам, на літургіі не было.

«На жаль, ён хварэе. Давайце памолімся саборнай малітвай, каб Госпад дапамог яму паўстаць», — сказаў мітрапаліт Павел.

25 сьнежня Сьвяты Сынод Беларускай праваслаўнай царквы адпусьціў уладыку Філарэта на спачын, пакінуўшы яго ганаровым Патрыяршым экзархам усёй Беларусі. Кіраўніком БПЦ у гэты ж дзень быў прызначаны разанскі архірэй мітрапаліт Павел.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG