Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адказнасьць за тэракт у Бэйруце ўзяла групоўка, зьвязаная з «Аль-Каіда»


Тэракт у Бэйруце 3 студзеня

Тэракт у Бэйруце 3 студзеня

Адказнасьць за падрыў сьмяротнікам замінаваў машыны ў лібанскай сталіцы на гэтым тыдні ўзяла на сябе групоўка, зьвязаная з тэрарыстычнай сеткай «Аль-Каіда».

Гаворка ідзе пра групоўку «Ісламская дзяржава Іраку і Леванта», разьмясьціла ў суботу сваю заяву на інтэрнэт-сайце, які выкарыстоўваюць суніцкія экстрэмісты.

Пры выбуху на поўдні Бэйрута ў чацьвер загінулі пяць чалавек. Раён, у якім адбыўся тэракт, лічыцца апорай лібанскай шыіцкай групоўкі «Хізбала».

У суседняй Сырыі, дзе працягваецца ўнутраны ўзброены канфлікт, байцы «Хізбала» ваююць на баку праўрадавых сілаў, якім супрацьстаяць паўстанцы пераважна зь ліку сунітаў.
XS
SM
MD
LG