Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку невялікі самалёт экстрана прызямліўся на аўтатрасу


Нью-Ёрк. Ілюстрацыйнае фота
Нью-Ёрк. Ілюстрацыйнае фота
У ЗША невялікі самалёт зьдзейсьніў у суботу днём надзвычайную пасадку на ажыўленай хуткаснай аўтатрасе ў Нью-Ёрку.

Аднаматорны самалёт прызямліўся на магістралі ў Бронксе. Тры чалавекі, якія знаходзіліся на борце, — пілёт і дзьве пасажыркі — здолелі пакінуць салён. Усе трое былі дастаўлены ў бліжэйшы шпіталь. Як паведаміў мэр Біл дэ Блазіо, сур’ёзных траўмаў у гэтых людзей няма.

Аб сутыкненьні машын на дарозе з інтэнсіўным транспартным патокам і пацярпелых на зямлі не паведамляецца. Паводле інфармацыі дэ Блазіо, у самалёта ўзьніклі праблемы з рухавіком.

Самалёт выконваў зваротны рэйс у Канэктыкут пасьля экскурсійнай паездкі, мэтай якой была Статуя Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG