Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Банглядэш выбары. Апазыцыя байкатуе


Закалоты ў Банглядэшы

Закалоты ў Банглядэшы

Урадавая партыя ўпэўненая ў перамозе сваіх кандыдатаў.

У Банглядэш сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары, якія байкатуе апазыцыя.

Вядучая апазыцыйная сіла, Нацыянальная партыя Банглядэш пачала двухдзённую ўсеагульную забастоўку, пратэстуючы супраць галасаваньня, якое кіраўніцтва партыі назвала «ганебным фарсам». Прэм’ер-міністар Шэйх Хасін Вазэд адпрэчыла патрабаваньне апазыцыі падаць у адстаўку, каб на час выбараў краінай кіраваў тэхнічны, нэўтральны кабінэт.

Урадавая партыя ўпэўненая ў перамозе сваіх кандыдатаў.

Перадвыбарчая кампанія суправаджалася антыўрадавымі выступамі і беспарадкамі , у выніку якіх загінулі дзясяткі людзей. Напярэдадні дня галасаваньня былі падпаленыя каля ста выбарчых участкаў у 20 акругах па ўсёй краіне. Падпалы адбываліся і ў сталіцы Дака. У краіне ўзмоцненыя захады бясьпекі. За сытуацыяй на час выбараў сочаць каля 50 тысяч вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG