Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зьнесьлі яшчэ аднаго Леніна


Месца, дзе быў зьнесены помнік Леніну ў Кіеве
Месца, дзе быў зьнесены помнік Леніну ў Кіеве
У Мікалаеўскім раёне Адэскай вобласьці Ўкраіны невядомыя разбурылі помнік Леніну. Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу ў вёсцы Андрэева - Іванаўскае. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на абласную міліцыю.

Разбурэньне помніка Леніну — ня першае за апошні час у Адэскай вобласьці. У сьнежні быў разьбіты манумэнт, усталяваны каля клюба чыгуначнікаў у горадзе Катоўску.

8 сьнежня падчас масавай акцыі пратэсту прыхільнікаў эўраінтэграцыі Ўкраіны помнік Леніну быў зьнесены на Бессарабскай плошчы ў Кіеве. Міліцыя распачала крымінальную справу, аднак пра затрыманьні ў сувязі са зносам помніка не паведамлялася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG