Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Чырвоным касьцёле ў Менску адбываецца міжнародны кінафэстываль


Чырвоны касьцёл

Чырвоны касьцёл

За гран-пры пазмагаюцца 17 фільмаў зь дзесяці краінаў сьвету: Італіі, Гішпаніі, Польшчы, Расеі, Украіны, Нямеччыны і іншых.

У менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены распачаўся ІХ міжнародны фэстываль хрысьціянскіх фільмаў «Magnificat-2013». Урачыстае адкрыцьцё адбылося пры ўдзеле мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, візітатара для грэка-каталікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека і іншых духоўных асобаў, а таксама прадстаўнікоў уладаў Глыбоцкага раёна Віцебшчыны.

Фэстываль меўся распачацца восеньню, але зь фінансавых прычынаў быў перанесены на студзень і праходзіць паводле скарочанай праграмы. Калі мінулымі гадамі ўдзел у конкурснай праграме прымалі каля 50 кінастужак, то сёлета 17 — зь дзесяці краінаў сьвету: Італіі, Гішпаніі, Польшчы, Расеі, Украіны, Нямеччыны і іншых краін.

Старшыня фэстывалю, кінарэжысэр Юрый Гарулёў сказаў Свабодзе:

«Калі паўстала пагроза, што фэстываль 2013 году не адбудзецца, то я атрымаў вельмі шмат тэлеграм са словамі спачуваньня. Тыя людзі, якія бачылі фэстываль мінулымі гадамі, яны казалі, што ён павінны працягвацца, бо патрэбны гледачам. І зараз мы вельмі шчасьлівыя, бо мы ўсе маліліся, каб фэстываль меў працяг і, пэўна, Бог пачуў нас: знайшліся неабходныя сродкі, каб гэты фэстываль адбыўся».

Паводле Юрыя Гарулёва, ранейшы фармат фэстывалю будзе адноўлены восеньню і адбудзецца ён, у тым ліку, у Глыбоцкім раёне Віцебшчыны.
XS
SM
MD
LG