Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы ратуюць Сілічы ад банкруцтва


Гарналыжны курорт Сілічы

Гарналыжны курорт Сілічы

Анамальна цёплыя каляды ўсталяваліся ў гэтым годзе. На гэтыя выходныя сыноптыкі абяцаюць ад 5 да 7 стопняў цяпла. Каму ідзе на карысьць цёплая зіма?

У паўднёвых раёнах Беларусі новы год можна было сустрэць на зялёным газоне. А ў Менску ў навагоднюю ноч заўважылі заквітнелыя маргарыткі.

«Ня так часта, але бывае такое, — кажа загадчыца аддзелу аграмэтэаралягічных прагнозаў гідрамэтэацэнтру Надзея Мельчакова. — Такое назіралася зімой 11-12 гадоў. Тады да сярэдзіны студзеня было цёплае надвор’е. А што да стану пасеваў, то сьнежны пакроў лягаў на талую глебу і нэгатыўнага ўплыву на пасевы не зрабіў. Стан іх застаецца добрым. Расьліны, вядома, страцілі закалку, якую набылі перад зімой. Але калі тэмпэратура будзе паніжацца паступова, то яны яе ўзновяць».

Небясьпека для расьлінаў будзе тады, калі тэмпэратура панізіцца рэзка, а сьнегу так і ня будзе, — тлумачыць экспэрт. Але пакуль такога не прадбачыцца. У першую дэкаду студзеня цёплае надвор’е захаваецца. Да таго ж перад пахаладаньнем звычайна сьнежны пакроў усталёўваецца.

Калі ўсё ж удараць маразы — што рабіць тым, хто даглядае пасевы?

Падвышэньне тэмпературы ня толькі адмоўна, але і станоўча можа паўплываць на ўраджайнасьць.
«Ды што ж тут зробіш?! — адказвае Надзея Вітальеўна. — Гэта ж не гуркі ў агародзе, проста так не закрыеш. Гэта калі ў мінулым годзе сьнег ляжаў доўга, дык хваробы разьвіваліся ў расьлінаў. А зараз сытуацыя трохі іншая. Пакуль што мы яе ацэньваем як задавальняючую».

Па словах Валянціна Яцухны, загадчыка навукова-дасьледчай лабараторыі экалёгіі і ляндшафту БДУ, Падвышэньне тэмпературы ня толькі адмоўна, але і станоўча можа паўплываць на ўраджайнасьць.

«Напрыклад, зернавыя культуры, тая ж, кукуруза — ім гэта толькі на карысьць, — распавядае Яцухна. — А вось на іншыя — лён, напрыклад, адаб’ецца адмоўна. Адназначна тут нельга адказаць.

Дасьледнік сьцьвярджае, што сытуацыя зь цёплым надвор’ем хоць і надзвычайная, але заканамерная. «Гэта зьвязана са зьменай кліматычных умоваў на тэрыторыі Беларусі і вакол нашай краіны. Галоўная прычына — антрапагенная дзейнасьць чалавека, зьнішчаецца расьліннасьць, шмат у атмасфэру паступае забруджвальных часьціц. Гэта ўсё адбіваецца на клімаце».
Дасьледнік сьцьвярджае, што сытуацыя зь цёплым надвор’ем хоць і надзвычайная, але заканамерная.

Церпяць ад гэтага самі людзі.

«Я вось у вакно гляджу — бачу, што туман. Гэта ж на здароўе адмоўна ўплывае ў цэлым. Тым больш на тых, хто церпіць ад падвышанага крывянога ціску. Яны найбольш пакутуюць».

Але, жартуе Яцухна, — ёсьць і станоўчы бок. Для жыльлёва-камунальнай гаспадаркі цёплае надвор’е толькі ў радасьць. «Менш трацім на ацяпленьне дамоў, прамысловых зон і так далей, — кажа Яцухна».

Як цёплую зіму перажываюць гарналыжныя курорты?


Найбольш ад анамальна цёплай зімы маглі б пацярпець беларускія гарналыжныя курорты. Як на беларускі ляндшафт, дык у нас іх нямала — Сілічы, Раўбічы, Якуты, Сонечная даліна. Ад банкруцтва беларускія зімовыя курорты ратуюць расейцы.

«У нас цяпер стопрацэнтнае засяленьне расейцамі, — распавядае начальніца ўпраўленьня турызму і маркетынгу базы Сілічы Людміла Шчаглова. — За новы год стратаў мы не панесьлі, бо заехалі расейцы, якія выкупілі навагоднія туры яшчэ ў жніўні. Недазаезду ў нас не было, і навагоднія сьвяты адбыліся. Цяпер горка нашая працуе — вучэбная траса і траса нумар тры.»
Стопрацэнтнае засяленьне расейцамі Людміла Шчаглова тлумачыць тым, што яны паклапаціліся пра зімовы адпачынак нашмат раней.

«У пятніцу заехалі новыя расейскія госьці, — працягвае Шчаглова. — Ніхто не адмовіўся. Але з-за таго, што сьнегу няма, мы былі вымушаныя ўзмацніць забаўляльную праграму. І спаборніцтвы, і колькасьць экскурсій павялічылі. Стараемся забаўляць гасьцей, каб ім было зручна».

Стопрацэнтнае засяленьне расейцамі Людміла Шчаглова тлумачыць тым, што яны паклапаціліся пра зімовы адпачынак нашмат раней. «У жніўні ўсё было прададзена», — паўтарае яна. Ад беларусаў таксама было шмат званкоў і просьбаў, але, на жаль, у Сілічах усё ўжо было занята ўсходнімі гасьцямі.
Цёплае надвор’е працягнецца ўсю першую дэкаду студзеня.

«Па-філязофску людзі паставіліся, — адказвае Людміла на пытаньне, ці ня скардзяцца аматары лыжнага адпачынку на надвор’е, — У кожнага вечар заняты, і турніры па більярдзе і музычная праграма насычаная. Неяк стараемся гасьцей займаць. Нам галоўнае — захаваць горку, бо пакуль маразоў не прадбачыцца, на жаль. Тым ня менш, людзі катаюцца, каток наш працуе.

Паводле словаў Шчагловай, горка пакуль падтрымліваецца ў «натуральным стане». Асаблівых выдаткаў няма. Але, вядома, страты Сілічы церпяць, бо асноўны іхны прыбытак ад зімовых забаваў.

Цёплае надвор’е працягнецца ўсю першую дэкаду студзеня.
XS
SM
MD
LG