Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліты Філарэт і Павел правядуць супольную літургію


Мітрапаліт Філарэт
Мітрапаліт Філарэт

Удзел у літургіі прымуць таксама біскупы Беларускай праваслаўнай царквы і духавенства. На завяршэньне гэтай службы мітрапаліт Філарэт прадставіць беларускаму народу ўладыку Паўла

У нядзелю, 5 студзеня, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філарэт і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павал правядуць супольную літургію ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы ў Менску.

Пра гэта Свабодзе паведаміў прадстаўнік прэсавай службы Беларускай праваслаўнай царквы, айцец Сяргей Шульпін.

«Удзел у літургіі прымуць таксама біскупы Беларускай праваслаўнай царквы і духавенства. На завяршэньне гэтай службы мітрапаліт Філарэт прадставіць беларускаму народу ўладыку Паўла», — паведаміў а. Сяргей.

Хто будзе прысутнічаць на ўрачыстай літургіі ад прадстаўнікоў дзяржаўнай улады Беларусі, а. Сяргей не ўдакладняе. У прэсавай службе БПЦ таксама не паведамляюць, якім будзе расклад першых дзён працы мітрапаліта Паўла, аднак вядома, што ў сярэдзіне студзеня ён правядзе прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў сьвецкіх сродкаў масавай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG