Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мост праз Дняпро развальвацца на кавалкі. На рамонт трэба два бюджэты Воршы


На рэканструкцыю аўтамабільнага маста праз Дняпро ў Воршы патрабуецца сума, якая ўдвая перавышае гадавы бюджэт горада. Пакуль мясцовыя ўлады шукаюць сродкі, аварыйна небясьпечны аб’ект, які ў літаральным сэнсе пачаў развальвацца на кавалкі, зачынены, а аршанцы штодня накручваюць дзясяткі кілямэтраў па аб’язных дарогах. Вэртыкальнікі абяцаюць, што мост будзе адрамантаваны цягам двух гадоў, аднак досьвед ранейшых даўгабудаў ставіць такія пляны пад сумнеў.

200-мэтровы мост праз Дняпро зьвязвае спальныя мікрараёны Задняпроўя з прамысловым цэнтрам. Але пры канцы мінулага году мост прызналі небясьпечным для руху аўтатранспарту і ён быў зачынены. Пакуль тут пакінутая вузкая дарожка для праходу людзей, але з пачаткам маштабных рамонтных працаў будзе спыненае і перамяшчэньне пешаходаў.
Многія разьлічвалі, што будзе збудаваная часовая пантонная пераправа, аднак калі выкладзеная плітамі дарога ўперлася ў трубы газаправоду, стала зразумела: рамонтнікі арганізуюць пад’язныя шляхі для цяжкой тэхнікі.

Такі паварот падзеяў непакоіць найперш працаўнікоў мясцовага ільнакамбінату, якія ў масе сваёй жывуць якраз у задняпроўскіх раёнах. Зьмена на прадпрыемстве пачынаецца а 6-й раніцы і нават у адсутнасьць аўтобуснага руху людзі пасьпяваюць дабрацца пехатой. З поўным блякаваньнем моста ўзьнікнуць дадатковыя праблемы. Многія разьлічвалі, што будзе збудаваная часовая пантонная пераправа, аднак калі выкладзеная плітамі дарога ўперлася ў трубы газаправоду, стала зразумела: рамонтнікі арганізуюць пад’язныя шляхі для цяжкой тэхнікі.

Паколькі канкрэтнай інфармацыі жыхарам ніхто не даводзіць, людзі разьлічваюць, што бліжэйшым часам нічога рэзка ня зьменіцца. Спадарыня Людміла жыве на вуліцы Флёрава і разам з тысячамі іншых аршанцаў фактычна адрэзаная ад вялікай зямлі:
Пачатак рэканструкцыі сапраўды прызначаны на пачатак 2014 году, аднак патрэбных грошай няма дагэтуль.

«Ведаю толькі, што абяцалі цягам двух гадоў зрабіць і прыступіць да працаў у студзені. Цяпер нейкія папярэднія працы вядуцца, але толкам нічога зразумець нельга. Пакуль толькі відавочна, што адрэзаныя ад наўпроставага выезду два вялікія мікрараёны — першы і другі. Калі грамадзкім транспартам, то людзі вымушаныя езьдзіць на той жа ільнакамбінат вялікім кругам — праз Магілёўскую, потым на цэнтар і толькі тады ў бок працы».



Ня робяць ніякіх прагнозаў і мясцовыя ўлады. Пачатак рэканструкцыі сапраўды прызначаны на пачатак 2014 году, аднак патрэбных грошай няма дагэтуль. Стала вядома, што для капітальнага рамонту маста патрабуецца блізу 400 мільярдаў рублёў, у эквіваленце амаль 40 мільёнаў даляраў. Гэта пры тым, што ўвесь гадавы бюджэт горада ўдвая меншы. Пакуль чыноўнікі шукаюць сродкі, кіроўцы падлічваюць, колькі давядзецца накруціць дадатковага кілямэтражу, каб трапіць на другі бераг:

«Дарога стала даўжэйшай кілямэтраў на 6-7 у адзін бок, і так штодня. І яшчэ невядома, колькі давядзецца круціць лішнія кілямэтры — два, тры гады ці больш. Гэта што тычыцца аўтамабіля. На грамадзкім транспарце — дадатковыя хвілін 40, на маршрутцы — паўгадзіны. Калі раней праз мост трэба было ехаць хвілінаў 5, ад сілы 10, то цяпер трэба на ўсялякі выпадак закладаць хвілін 30, каб не спазьніцца. А да вакзалу ўвогуле амаль гадзіну даводзіцца дабірацца».

Паміж плотам і хісткім парапэтам

Паміж плотам і хісткім парапэтам



Між тым, відавочна, што эксплюатаваць мост у цяперашнім стане небясьпечна. Як кажа мясцовы жыхар спадар Барыс, спачатку мост меркавалі рамантаваць паэтапна, пакідаючы для руху адну паласу. Аднак скразныя дзіркі і разваленыя парэнчы прымусілі дзейнічаць больш радыкальна. Разам з тым, на яго перакананьне, калі нешта і рабіць, то каб на выхадзе была сучасная і даўгавечная канструкцыя. Калі ж абмежавацца візуальным марафетам, то гэта толькі змарнаваныя грошы:

«Мост будавалі, калі я быў у войску. То бок, пачатак 1960-х, акурат паўстагодзьдзя таму. Самае цікавае, што тады ён быў збудаваны, як усе тут казалі, у нікуды, бо на месцы нашага мікрараёну быў суцэльны лес. Мост — і за ім адразу лес. Ад таго часу яго зачынялі толькі адзін раз, на лета, каб падправіць дарожнае палатно. Больш нічога не рабілі. Як вынік — некалькі пралётаў парэнчаў проста рухнулі ў Дняпро. Добра, што без людзей. А паніка адразу ж: еду ў маршрутцы, а там ужо расказваюць: мост перакрылі, бо туды разам з парапэтамі пазвальваліся людзі. У прынцыпе трэба было даўно нешта рабіць, а не цягнуць да апошняга. Адзін бок нават для пешаходаў ужо быў зачынены. Хадзілі толькі зь левага боку, бо рэальна было небясьпечна».

У задняпроўскіх няма іншай альтэрнатывы

У задняпроўскіх няма іншай альтэрнатывы



Перад тымі ж «Дажынкамі-2008» чуліся абяцаньні за кароткі час «рэстаўраваць, узнавіць і прыстасаваць» адзін з буйнейшых сярэднявечных культурна-асьветніцкіх цэнтраў на тэрыторыі Беларусі. Але калі за наступную пяцігодку будаўнікі неяк справіліся зь лядовай арэнай, то да помніка гісторыі рукі так і не дайшлі.

Пры гэтым самі аршанцы ня маюць асаблівага спадзяваньня, што мост адрамантуюць за пару гадоў. Адна з суразмоўніц кажа, што перад «Дажынкамі», якія ў 2008 годзе адзначаліся ў Воршы, гараджанам быў абяцаны галоўны атрыбут сьвята працаўнікоў вёскі — лядовы палац. З горам папалам аб’ект здалі ў апошнія дні 2013-га. Таму, мяркуе яна, сьледам за адным даўгабудам паўстане наступны:

«Ніякага даверу няма, бо ў нас гучна абяцаюць шмат, а робяць, на жаль, зусім ня так шпарка. Варта хоць бы ўзгадаць, як будавалі лядовы палац. Ужо пяць гадоў, як прайшлі „Дажынкі“, да якіх і меркавалася пабудаваць арэну, а толькі пры канцы мінулага году яе здалі. Гэта нармальна? Таму трэба рыхтавацца, што часовыя цяжкасьці расьцягнуцца гады на 3-4, ня меней. Зьвестак ніякіх няма, усё робіцца ўпотай. А нязручнасьці, вядома, вялікія».

Літаральна за пару сотняў мэтраў ад моста праз Дняпро прыходзяць у заняпад некалі велічныя забудовы Куцеінскага Богаяўленскага мужчынскага кляштара XVII стагодзьдзя. За бальшавікамі тут былі жылыя баракі, цяпер ён ціха развальваецца. Перад тымі ж «Дажынкамі-2008» чуліся абяцаньні за кароткі час «рэстаўраваць, узнавіць і прыстасаваць» адзін з буйнейшых сярэднявечных культурна-асьветніцкіх цэнтраў на тэрыторыі Беларусі. Але калі за наступную пяцігодку будаўнікі неяк справіліся зь лядовай арэнай, то да помніка гісторыі рукі так і не дайшлі.

Чарговы "парапэт-сьмяротнік"

Чарговы "парапэт-сьмяротнік"



Спуск да пляцоўкі, дзе некалі пачынаў канькабежац Ігар Жалязоўскі

Спуск да пляцоўкі, дзе некалі пачынаў канькабежац Ігар Жалязоўскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG