Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Нью-Ёрка: Не выходзьце з дому


Сьнежная бура справакавала транспартны калапс на паўночным усходзе ЗША. Узровень сьнегу месцамі дасягае 60 см.

Каля 2,3 тысяч авіярэйсаў былі адмененыя. Чакаецца , што яшчэ неабходна будзе адмяніць сотні іншых рэйсаў, паведамляе BBC.

Нью-ёркскі аэрапорт імя Кэнэдзі закрылі з-за неабходнасьці прыбраць сьнег. У горадзе не працуюць школы .

У штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі абвешчана надзвычайнае становішча.

Па дадзеных сыноптыкаў, тэмпэратура ў Нью-Ёрку можа складаць да −25 градусаў па Цэльсіі.

Губэрнатар штата Нью-Ёрк Эндру Куомо заявіў: «З гэтым жарты дрэнныя. Людзі павінны сур’ёзна паставіцца да таго, каб заставацца дома».

«Калі вам ня трэба нікуды ісьці, то, калі ласка, нікуды не хадзіце. Трымайцеся далей і ад вуліц, і ад вашых машын», — заклікаў новы мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блаз.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG