Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі суд зноў ўхваліў маніторынг тэлефонных званкоў


3 студзеня спэцыяльны суд, які ажыцьцяўляе нагляд за дзейнасьцю амэрыканскай выведкі, санкцыянаваў падаўжэньне праграмы маніторынгу тэлефонных званкоў амэрыканцаў яшчэ на тры месяцы.

Назіраньне за лініямі сувязі вядзе Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША , якое зьбірае дадзеныя пра нумары тэлефонаў і працягласьць званкоў

Пра гэта паведамляе нью-ёркскі карэспандэнт Радыё Свабода.

Інфармацыю пра існаваньне гэтай праграмы прыдаў галоснасьці былы кантрактнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн, уцякач з ЗША, які атрымаў прытулак у Расеі. У ЗША Сноўдэну прад’яўленыя абвінавачваньні ў шпіянажы і крадзяжы дзяржаўных сакрэтаў.

Законнасьць падобнага маніторынгу аспрэчваецца некаторымі амэрыканскімі праваабарончымі арганізацыямі. Яго прыхільнікі наадварот настойваюць на тым , што гэта важны інструмэнт прадухіленьня тэрарыстычных нападаў. Пакуль адзін фэдэральны судзьдзя палічыў гэтую праграму неканстытуцыйнай. Двое судзьдзяў пацьвердзілі яе законнасьць. Чакаецца , што канчатковы вэрдыкт па гэтым пытаньні вынесе Вярхоўны суд краіны.

У заяве Агенцтва нацыянальнай бясьпекі адзначаецца , што, дзейнічаючы ў духу галоснасьці, яно вырашыла апублікаваць рашэньне спэцыяльнага суда, які санкцыянаваў падаўжэньне маніторынгу тэлефоннай сувязі. Адміністрацыя прэзыдэнта Абамы, паводле заявы, перакананая ў законнасьці гэтай праграмы, што было пацьверджана шматлікімі судовымі рашэньнямі. Тым не менш, выведвальная супольнасьць гатова перайначыць праграму з тым , каб увесьці дадатковыя меры , якія гарантуюць захаваньне права амэрыканцаў на канфідэнцыяльнасьць асабістай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG