Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахоўваць неба Балтыі будуць амэрыканцы


Зьнішчальнік F-15C Eagle

Зьнішчальнік F-15C Eagle

Да патруляваньня паветранай прасторы Балтыйскіх краін прыступілі чатыры амэрыканскія зьнішчальнікі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на міністэрства абароны Літвы.

Большасьць з амэрыканскага складу прыбылі зь месца пастаяннай дысьлякацыі ў Вялікабрытаніі. Кантынгент складаецца з больш чым 150 чалавек – гэта лётчыкі, тэхнікі, мэдпэрсанал, група падтрымкі, спэцыялісты сувязі.

Чатыры зьнішчальнікі F-15C Eagle ВПС ЗША будуць базавацца на аэрадроме ў літоўскім горадзе Шаўлі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG