Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Земляка Лукашэнкі будуць судзіць за хабар у вялікім памеры


World -- Corruption - generic photo

World -- Corruption - generic photo

Як паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі супроць колішняга першага намесьніка старшыні Шклоўскага райвыканкаму заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу аб перавышэньні ўлады і спробе атрымаць хабар у асабліва вялікім памеры.

Сьледчыя кажуць пра больш як 20 тысяч даляраў. Былы чыноўнік і тры камэрсанты, якія нібыта дапамагалі яму ў арганізацыі злачынства, арыштаваныя, паведамляе Сьледчы камітэт. Пры гэтым прозьвішчы арыштаваных не ўказвае.

Паводле крыніцаў «Свабоды», гаворка можа ісьці пра колішняга першага намесьніка старшыні Шклоўскага райвыканкаму Дзьмітрыя Мінянкова, які быў затрыманы яшчэ год таму пасьля скандалу з пастаўкамі цялят з Сэрбіі. За гэтых цялят паводле дзяржаўнай праграмы гаспадаркі Шклоўшчыны пералічылі камэрцыйнай фірме 17 мільярдаў рублёў, але жывёл ў свой статак гэтак і не дачакаліся.

Сьлед грошай знайшлі расейскія праваахоўнікі пасьля таго, як буйную суму беларускіх рублёў пералічылі ў расейскі камэрцыйны банк і канвэртавалі ў расейскія рублі. Менавіта частка гэтых грошай, лічаць сьледчыя, прызначалася ў якасьці хабару шклоўскаму чыноўніку.

Акрамя таго, што гаворка ідзе пра радзіму Аляксандра Лукашэнкі, назіральнікі адзначаюць яшчэ адну асаблівасьці гэтай справы. Што яна раскручваецца ўжо не першы год і толькі зараз публічна пацьверджаная.

Справа перададзена ў пракуратуру, пасьля пойдзе ў суд.
XS
SM
MD
LG