Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адабраныя калянізатары Марса


Арганізатары праекту палёту на Марс абвясьцілі, што абралі каля тысячы кандыдатаў з прыблізна 200 тысяч заявак.

Канчаткова каманду людзей, якія маюць заснаваць калёнію на Марсе, плянуюць вызначыць з дапамогай тэлевізійнага шоў. Галяндзкая няўрадавая арганізацыя «Марс 1», якая займаецца праектам, паведаміла, што спадзяецца атрымаць частку фінансаваньня, прадаючы правы на здымкі падрыхтоўкі ўдзельнікаў касьмічнай місіі. Кандыдаты на ўдзел ў праекце «Марс 1» павінны будуць прайсьці сур'ёзныя трэніроўкі, каб вызначыць іх фізычныя і эмацыйныя здольнасьці. Палёт у адзін бок заплянаваны на 2024 год і мае каштаваць каля 6 мільярдаў даляраў. На 2018 год заплянаваны тэставы палёт бесьпілётнага модуля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG