Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікі атруціліся, а вінаватых няма


Сьледзтва не знайшло вінаватых у масавым атручэньні школьнікаў у Мазыры.

Крымінальную справу вёў Сьледчы камітэт Гомельскай вобласьці.

Сьледзтва выявіла, што дзеці патруціліся глязураванымі сыркамі вытворчасьці Бярозаўскага сыраробнага камбінату.

Супрацоўнікі СК прыйшлі да высновы, што дакладна вызначыць, на якой стадыі транспартаваньня або захоўваньня глязураваных сыркоў былі дапушчаныя парушэньні санітарна-эпідэміялагічных нормаў, якія прывялі да атручэньня навучэнцаў у Мазыры, немагчыма, перадае БелаПАН.

Цягам трох гадзінаў 19 верасьня ў Мазыры зьвярнуліся па мэдычную дапамогу 54 дзіцяці з прыкметамі вострага атручэньня, у асноўным — вучні малодшых клясаў. 44 зь іх шпіталізаваныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG