Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менскі мэтрапалітэн і наземны пасажырскі транспарт у Менску тэрмінова пераводзяць на працу са сьвяточнага графіку на звычайны. Гэта выклікана заторамі з пасажыраў, якія ўзьніклі раніцай 3 студзеня.

У дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь» карэспандэнту Свабоды паведамілі, што «сытуацыю выпраўляюць».

«У мэтрапалітэне з другой зьмены будзе інтэрвал 2,5 хвіліны. І на частцы наземных маршрутаў транспарт будзе таксама пераведзены ў звычайны рэжым працы. Тое ж будзе і заўтра»,— сказаў начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Аляксандар Капцюх.

Карэспандэнт: «А чаму так здарылася, што ў будні дзень вырашылі, што транспарт павінен працаваць па графіку выходнага дня?»


«Мы зьбіралі інфармацыю з адміністрацый раёна пра рэжым працы прадпрыемстваў. І інфармацыя была такая, што нібыта дазваляла зрабіць выснову, што асобныя маршруты маглі працаваць па выходным дні. Большая частка вялікіх прадпрыемстваў сёньня не працуе».

Першы намесьнік начальніка Менскага мэтрапалітэна Ігар Казакевіч заявіў карэспандэнту Свабоды, што мэтрапалітэн «працуе ўстойліва ў штатным рэжыме»:

«З раніцы працавалі па выходным дні, але цяпер ужо працуем не па выхадным. Перайшлі на скарачэньне інтэрвалаў».

Карэспандэнт: «А чаму вырашылі спачатку працаваць па выхадным?»

Казакевіч: «Бо не ўсё мы самі вырашаем».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG