Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 студзеня ў Менску: Людзі працуюць, мэтро адпачывае


Раніцай 3 студзеня станцыі менскага мэтро былі перапоўненыя, транспарт не спраўляўся з перавозкай пасажыраў.



Прычынай сталася рашэньне камунальнага прадпрыемства «Менсктранс» працаваць 3 і 4 студзеня паводле графіку нядзелі.

Гэта было зроблена «ў сувязі са зьмяненьнем рэжыму працы буйных прамысловых прадпрыемстваў горада Менска ў пэрыяд навагодніх сьвятаў», як зазначалася на сайце Менсктрансу.




Аднак большасьць гараджан 3 студзеня працуе, і нармальна даехаць да месца працы многія людзеі не маглі. На шматлікія скаргі жыхароў Менска ў гарадзкой управу транспарту адрэагавалі.

Там абяцалі, што 3 студзеня інтэрвал руху цягнікоў на 1 і 2 лініях мэтрапалітэна ў 2 зьмену ( з 16.00 ) зьнізяць да 2,5 хвілін, і што 4 студзеня праца мэтрапалітэна будзе арганізаваная паводле графіку буднага дня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG